Тэксты, ноты

Ў каралеўскім войску

Народная гістарычная песня XVI ст.
Музыка і словы народныя, выкарыстаны паводле зборніка БНТ: Сацыяльна-бытавыя песні (Мн., 1987). Пачаткова называлася "Дунаю, Дунаю". Паслужыла першакрыніцай для песні ў гонар вызваленчага паходу караля Стэфана Баторыя. У змененым выглядзе вядома пад назвай "Стэфан-ваявода" і была распаўсюджана ва Украіне, Малдове і Чэхіі. На Беларусі вядомая ў 8 варыянтах і толькі ў першапачатковым фальклорным выглядзе. Той факт, што песня перароблена ў гонар караля Стэфана Баторыя, дазваляе датаваць яе першакрыніцу не пазней XVI ст.
Дадзены варыянт – вынік нязначнай апрацоўкі і адаптацыі Змітра Сасноўскага.

Ў каралеўскім войску тры палкі стаяць
Ў каралеўскім войску тры палкі стаяць
 
У першым палку ды конікі іржуць
У першым палку ды конікі іржуць
 
У другім палку ды малайцы пяюць
У другім палку ды малайцы пяюць
 
У трэцім палку ды шабелькі звіняць
У трэцім палку ды шабелькі звіняць
 
Конікі іржуць, бо вайну чуюць
Конікі іржуць, бо вайну чуюць
 
Малайцы пяюць – на вайну ідуць
Малайцы пяюць – на вайну ідуць
 
Шабелькі звіняць – галовы сцінаць
Шабелькі звіняць – галовы сцінаць
 
Ў каралеўскім войску тры палкі стаяць.
Ў каралеўскім войску тры палкі стаяць.
Спампаваць ноты, акорды