Пітны мёд Стары Ольса
UPD Распрададзены. Замова не даступная.
Пітны мёд Стары Ольса вытворчасці Groennfell Meadery (Вермонт, ЗША). Звараны з мёду з палявых кветак, з дадаткам парасткаў верасу і настоены на бяросце. Рэцэпт заснаваны на традыцыі вырабу пітнога мёду на беларускіх землях. Перадгісторыя і падрабязнасці супрацоўніцтва тут.
Пітны мёд альбо мядовае віно - старадаўні слабаалкагольны напой. Калі не было ані віна, ані гарэлкі, мёд быў для нашых продкаў самым урачыстым і сакральным напоем. Тэхналогія яго вырабу вельмі падобная да тэхналогіі піваварства у большасці традыцыйных рэцэптаў у складзе напою хмель. У часы ВКЛ пітны мёд быў шырока распаўсюджаны ў паветах багатых лесам, дзе развіваўся такі промысел як бортніцтва.
Інгрэдыенты: вада, сыры мёд, кветкі верасу, сарбат калію (для абароны водару), сульфіты
Шкляная бутэлька аб'ёмам 750 мл
Моцнасць 13,9%
Негазаваны
Шкляная бутэлька аб'ёмам 750 мл
Моцнасць 13,9%
Негазаваны
Дадатковая інфармацыя (расшыфроўка сімвалаў на этыкетцы):
Parve - прадукт расліннага паходжання
K - прадукт, дазволены кашрутам да спажывання (sealk.org)
Gluten free - без глютэну
Powered by the sun - медаварня працуе на сонечных батарэях
Certified B Corporation - прадпрыемства адпавядае высокім стандартам пацверджаных сацыяльных і экалагічных паказчыкаў, публічнай празрыстасці і юрыдычнай адказнасці дзеля балансу прыбытку і мэты (bcorporation.net)
Women Independent Owned - заснавальніца і дырэктар медаварні жанчына

Замовіць. Дастаўка ажжыцяўляецца толькі на тэрыторыі ЗША.