Тэксты, ноты

Клецкая бітва 1506 г.

Вершаваная аповесць 1582 г.
Словы Мацея Стрыйкоўскага, "Kronika Polska, Litewska, Żmudzka i wszystkiej Rusi" ("Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі"), 1582 г., пераклад з польскай мовы А. Дзітрыха. Музыка народная са зборніка БНТ: Балады (Кн. 1. Мн., 1977). У "Хроніцы" назва гучыць так: "Слаўная бітва з татарамі пад Клецкам". Адаптацыя тэкста да мелодыі - Зміцер Сасноўскі.
Мацей Стрыйкоўскі (1547–1593) – адзін з найбольш вядомых гісторыкаў Рэчы Паспалітай другой паловы XVI ст. Аўтар патрыятычных вершаваных твораў па гісторыі Рэчы Паспалітай. Найбольшую славу як гісторыку і паэту прынесла "Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі" – першая друкаваная гісторыя ВКЛ. Каштоўнасць "Хронікі" ў тым, што яе аўтар з’яўляўся відавочцам многіх апісаных ім войнаў і асабістым удзельнікам многіх бітваў.

Там за рэчкай, за ракой не дужа глыбокай
Ды нямала ў берагах ў берагах шырокай
ў берагах шырокай
 
Войска лютае татар пачало спыняцца
Каб літве пашкодзіць да ракі прабрацца
да ракі прабрацца
 
Міхал Глінскі бачыў мост ужо гатовы
Да літвы прамовіў гэтакія словы
гэтакія словы
 
“Каб Айчыну-маці мужна ратавалі
Ды татараў лютых мужна ваявалі!”
мужна ваявалі
 
Нашы як ударылі раптам на татараў
Звон і гром нясецца неба ліецца жарам
неба ліецца жарам
 
Там з атрадам Глінскі ўласным прытаіўся
Ад падстрэлу другі конь пад ім заваліўся
пад ім заваліўся
 
Ён на іншага ўскачыў не зважаў ні мала
Так як гетману і ўсім рыцарам прыстала
рыцарам прыстала
 
Там паганцаў навакол хутка акружылі
Ды як пруцце шэрагам шэрагам зкасілі
шэрагам зкасілі
 
Прэч татары пабеглі хто як уцякае
А літва імчыцца ўслед смела даганяе
смела даганяе
 
Ды сячэ ў хрыбты ім б’е дзіды запускае
Кроў хлюпоча, ліецца па траве сплывае
па траве сплывае
 
Гук і крык над полем па лясных разлогах
Поўна трупаў у рацэ па шляхах-дарогах
па шляхах-дарогах
 
Так Літва татараў біла мардавала
Аж да Цапры да ракі да ракі загнала
да ракі загнала
Спампаваць ноты, акорды