Альбомы

Кола рыцэрска. Live

2016
Слухаць

"Кола рыцэрска" - трэці канцэртны альбом у дыскаграфіі гурта “Стары Ольса”. Запіс быў зроблены гукааператарам Анатолем Шаўцовым (студыя DP-records) ў лістападзе 2015 года падчас канцэрта ў Гомелі і быў прысвечаны гераічнаму эпасу Вялікага Княства Літоўскага.

Гурт “Стары Ольса” на канцэрце – гэта і вопратка, і інструменты, і жывыя эмоцыі. Усе “вітамінкі” канцэртнага гучання можна пачуць толькі са сцэны (у выніку студыйнай працы нараджаецца зусім іншы прадукт). Першы канцэртны дыск "Стары Ольса" выпусціў у далёкім 2004 годзе. З тых часоў шмат змянілася: дадаліся інструменты, з'явіліся новыя музыкі, павялічыўся рэпертуар.

У альбом увайшлі рыцарская паэзія, фальклор, старадаўнія еўрапейскія песні, прысвечаныя Дзеве Марыі, любімыя кампазіцыі гурта, якія былі выдадзеныя на студыйных альбомах, а таксама новыя, раней нідзе не запісаныя песні.

Кампазіцыі 2, 9 - "Полацкі сшытак", 16-17 вв.